Запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскiм анлайн-фестывалi беларускай народнай творчасці ГА«БелТІЗ» «З рога ўсяго многа»

Рэспубліканскі анлайн-фестываль беларускай народнай творчасці ГА «БелТІЗ» «З рога ўсяго многа» (далей – фестываль) праводзіцца з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу асобы з інваліднасцю па зроку, фарміравання матывацыі да самаразвіцця.

Фестываль праводзіць Цэнтральнае праўленне ГА «БелТІЗ» з 1 чэрвеня па 15 жніўня 2021 года на афіцыйным сайце ГА «БелТІЗ»

Намінацыі фестывалю:

  1. Акадэмічнае выканаўства
  2. Эстраднае выканаўства
  3. Народнае выканаўства
  4. Інструментальная музыка
  5. Фальклор
  6. Вусная народная творчасць
  7. Відэакліп

У фестывалі прымаюць удзел людзi з інваліднасцю па зроку або творчыя калектывы, у складзе якіх не менш за 60% удзельнікаў з інваліднасцю па зроку (у складзе дуэта не менш за 50 %).

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна с 1 чэрвеня да 10 ліпеня выслаць на электронны адрас orgotdel@beltiz.by заяўку, а таксама відэаролік працягласцю да 5 хвілін у адпаведнасці з абранай намінацыяй (у намінацыі фальклор да 10 хвілін).

Нумары прадстаўленыя да ўдзелу ў фестывалі павінны быць выкананы на беларускай мове і адносіцца да жанраў беларускай народнай творчасці: беларускія народныя песні, апрацоўкі беларускіх народных песен, беларускі народны фальклор, вусная народная творчасть, беларуская народная музыка і г.д.

З 15 ліпеня па 10 жніўня 2021 года на сайце ГА «БелТІЗ» пройдзе  інтэрактыўнае галасаванне за лепшыя нумары ў намінацыях.

З 15 ліпеня па 10 жніўня журы фестывалю вызначыць пераможцаў у кожнай з намінацый.

Вынікі фестывалю і імены пераможцаў размяшчаюцца на сайце ГА «БелТІЗ» да 15 жніўня 2021 года.

Па выніках фестывалю пераможцы (1-3 месца) атрымліваюць дыпломы i грашовыя прэміі, пераможцы (1 месца) па вынiках інтэрактыўнага галасавання на сайце ГА «БелТІЗ»  атрымліваюць грашовыя прэміі/памятныя падарункі.

Склад журы фестывалю, а таксама памер грашовых узнагарод зацвярджаецца распараджэннем старшыні ГА «БелТІЗ».

По вырашэнню журы ўдзельнікам фестывалю могуць быть прысуджаны спецыяльныя прэміі. За журы застаецца права не прысуджаць месцы ў намінацыях с недастаткова высокім  выканаўчым узроўнем.

Пад час інтэрактыўнага галасавання на сайце кожны наведвальнік мае магчымасць прагаласаваць адзін раз у кожнай намінацыі. Для таго каб прагаласавать,  неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца на сайце.

8+

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *